Слонимский районный центр творчества детей и молодежи


Перейти к содержанию

Главное меню:


Сімволіка лічбаў у культуры беларускага народа

Статьи


Автор-составитель: Олехнович Наталия Владимировна (место работы: ГУО «Слонимский районный центр творчества детей и молодёжи», должность: педагог дополнительного образования; адрес:  г. Слоним, ул. Волгоградская, 42a; паспорт:КН 1234619, выдан 03.06.2004 Слонимским РОВД)

Аддзел адукацыі, спорта і турызма Слонімскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

Распрацоўка навучальнага занятка
 «Сімволіка лічбаў у культуры беларускага народа»
аб’яднання па інтарэсах «Беларускаягасцёўня»

Аўтар-складальнік:
педагог дадатковай адукацыі
Аляхновіч Наталля Уладзіміраўна

г. Слонім
2014
Беларускі народ, як і любы іншы, мае свой уклад жыцця, звычаі, свае непаўторныя песні, танцы, казкі. На Беларусі, як і ў іншых краінах, ёсць свае аблюбаваныя стравы, асаблівыя традыцыі ва ўбранні стала і прыгатаванні ежы. Многа ў іх мэтазгоднага, гістарычна абумоўленага, адпаведнага нацыянальным густам, ладу жыцця, кліматычным умовам. Тысячагоддзямі складваўся гэты лад жыцця і гэтыя звычкі, у іх сабраны калектыўны вопыт нашых продкаў.
Раскрыць сакрэты жыццёвага ўкладу беларусаў і перадаць іх педагагічнымі сродкамі падрастаючаму пакаленню – адна з важнейшых задач працы аб’яднання па інтарэсах фальклорнага накірунку “Беларуская гасцёўня” Дзяржаўнай установы адукацыі “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.
На занятках аб’яднання навучэнцы знаёмяцца з традыцыямі і абрадамі беларускага народа, даведваюцца пра асаблівасці ўкладу жыцця, звычаі жыхароў Слонімшчыны.
Эфектыўнасць працы аб’яднання падцвярджаецца выніковасцю ўдзелу ў конкурсах. За няпоўныя тры гады існавання аб’яднання навучэнцы  двойчы ўдзельнічалі ў конкурсе “Шчаслівы той, хто продкаў з шчырым сэрцам паважае” і двойчы займалі другое месца ў абласным этапе.
Прапануем вашай увазе распрацоўку аднаго з заняткаў аб’яднання па інтарэсах “Беларуская гасцёўня” .


Тэма: Сімволіка лічбаў у культуры беларускага народа.
Мэта: арганізацыя дзейнасці па вывучэнню і засваенню тэарэтычнага матэрыялу пра сімволікулічбаў у культуры беларускага народа.
Задачы:
• Пазнаёміць навучэнцаўз сімволікай лічбаўу беларускай народной культуры.
• Развіваць цікавасць да пазнавальнай дзейнасці.
• Развіваць дапытлівасць, вынаходлівасць, творчую смеласць, здольнасць да імправізацыі.
• Фарміраваць цікавасць да культуры і гісторыі Беларусі, беларускага фальклору.
• Выхоўваць павагу да народнай спадчыны, пачуццё гордасці за свой народ.
Абсталяванне: праектная ўстаноўка для дэманстрацыі слайд-шоў, мультымедыйная прэзентацыя, музычнаеабсталяванне,  лісты паперы, ручкі, жэтоны, фасоляў кошычку, сухое галлё, алгарытм дзеянняўдля выкананнязадання«Лічбавы код вашагалёсу», карткізлічбаміад 1 да 10 для правядзення рэфлексіі, салодкія прызы.        
Літаратура:
Котович, О. Золотые правила народной культуры  / О. Котович, Я. Крук – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007. – 584с.
Крук Я. Сімволікабеларускайнароднай культуры / Я. Крук. – Мінск : Беларусь, 2011. – 430с.


Ход занятка:
I.Арганізацыйная частка.
(Гучыцьурывак з песні "Алеся" ў выкананні ансамбля "Сябры", пачынаеццапаказ слайдаў, які суправаджае словы педагога на працягу ўсяго занятка).
Педагог. Гасцёўня, гасціннасць і госці.
У гэтымёсцьроднаештосьці.
Гасцёўнязбіраегасцей.
Гасцюйце ў нас пачасцей!
Гасцёўнягасцямібагата!
Хайбудуць, дарэчы,
                У гасцёўнісустрэчы!
Найлепшая – з казкай…
– Пачнем?(Адказыдзяцей)
                – Калі ласка.
II.Асноўная частка.
1.Уводзіны ў тэму.
Педагог.“У трыдзявятым царстве,у трыдзясятым гасударстве”…Так пачынаюцца звычайна старадаўнія казкі. А вы, рабяты, ведаеце, чаму царства называецца“трыдзявятым, гасударства трыдзясятым”? Хочацедаведацца? (Адказыдзяцей).
2.Агучванне  тэмы імэты занятка.
Педагог.Тэма нашага занятка – сімволіка лічбаў. Сёння мы з вамі  пазнаёмімся зсімволікай лічбаўу беларускай народной культуры, даведаемся, што азначаюць некаторыялічбыў народных абрадах, звычаях, святах, пагуляем у народныягульні, паразгадваем загадкі, рэбусы.
3.Работа па новым матэрыяле
Педагог. Ітак,  падарожжаўкраінулічбаўпачынаецца!  За  актыўны ўдзел будуць давацца жэтоны,  а пасля – прызы! Жэтоны збірайце – прызы атрымайце!
Мы яшчэ не ў “трыдзявятым царстве”, алеўжотрапілі ўпэўнае “гасударства”.Краіна першая.Хто з вас, рабяты, ведае беларускiяпрыказкі i прымаўкі злічбайадзін? (Адказыдзяцей). Дадатак 1.
Педагог. Малайцы! “Першым разам, лепшым часам” – атрымайце жэтончыкі.
А зараз давайце ўспомнім абрад  “Гуканне вясны”. (Прагляд урыўка абрада з удзеламнавучэнцаў аб’яднання).

Абрад “Гуканне вясны”. Гаспадыня-маці благаслаўляе дзяўчат “вясну заклікаці”.


Як вы думаеце, чаму менавітагэты фрагмент я вырашыла паказаць вам? (Адказыдзяцей).
У Слонімскім раёне дзяўчыны, каб прадбачыць свой лёс, клалі “галёпы”  ў рад. “Чыягалёпабудзез’едзенапершай, тая дзяўчынахутчэй за ўсіхвыйдзе замуж”.
Педагог.Адзін – гэтапачатак, энэргія развіцця, сімвал адзінства, шматлікасціі разнастайнасці. Напрыклад: першыягалінківярбы, асвенчанай насвята “Вербніца”,гаспадарутыкаў ваўсе вуглы свайго надзела, кабзахаваць урадлівасцьглебы. У буднічныя днігаспадыня выпякала бліны,іпершы блін яна аддавала дзецям, “каб Бог часцей даваў бліны на ўсіх долю”, разам з тым, добра ведалі, што першы блін, спечаны на вялікае свята, астаўлялі продкам, ставілі талерку на покуце.
Педагог. Працягваем падарожжа!  Краіна другая! “Конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом”. Ваўсяго жывогаёсць пара.
Ці ведаеце вы, што да замужжа нашы прабабулі насіліадну касу, а перад вяселлемсяброўкі нявесце запляталідзве касы, што азначалаперамены ў яе жыцці, дзяўчына пачынала жыць у пары.  
А таксама на вяселліпавінны былі быць шафер і шаферка, на караваі–  замыкаючыядзве шышкі, пара яек, пазней–дзве птушкі. Іяшчэдваатрыбуты сведчылі,што жанчына замужам – гэтахусцінка і фартух.
Вы, напэўна, не аднойчы заўважалі, што наборы посуду, сталовыя прыборы заўсёдыўпары на 6 ці 12 чалавек, іх колькасць заўсёды цотная.
Гульня «Цот – няцот”
(Гучыць"Полька-Янка")
– Нешта вы засядзеліся, давайце пагуляем у старадаўнюю народную гульню “Цот – няцот”,  уякуюлюбілі гуляць нашыпрабабулііпрадзядулі, а можа яшчэ і бабулі з дзядулямі, запытайцеся ў іх, калі прыйдзеце дадому.
Перад вамі ляжыцьсухое галлё. Задача аднаго ўдзельніка ўзяць у руку няпэўную колькасць сухіх галінак. Другіўдзельнікпавінен адгадаць: цотная колькасць галінаку руцэці няцотная. Заправільны адказдаецца жэтон.
(Гульня)
Педагог.Ідзем далей. Краіна трэцяя. Лічба тры. Я папрашу вас паглядзець фрагмент абрада “Пасха” (дэманструецца фрагмент абрада з удзелам навучэнцаў аб’яднання: прывітанне гасцей згаспадарамі дома).

Як вы лічыце, чаму менавіта гэты фрагмент быў паказаны, якое дачыненне ён мае да лічбы тры? (Адказыдзяцей).


Абрад “Пасха”. Прывітанне і частаванне гасцей.


У Слонімскім раёне перад вяселлем каравайніцы выпякалі каравай,і жанчын прыгэтым павінна была быць няцотная колькасць, у залежнасціадзаможнасці нявесты адтрох датрынаццаці чалавек. Комплекс вясельных святкаванняўскладаўсяз трох працяглых рытуальна-абрадавых падзей. Перадвясельны перыяд: сватаўство, заручыны, дзявочы ці хлапечы вечар. Затым трохдзённаевяселле. Нарэшце, трэці, заключны этап –паслявясельны. У структуры сямейна-хрэсьбіннайабраднасціёсць тры галоўныяпостаці: маці-парадзіха, навароджаныібабка-павітуха. Прадстаўнікітрох пакаленняў: мінулае–бабка-павітуха, сучаснае–парадзіхаі будучае –немаўля. (Дэманструецца паказ фрагмента абрада “Хрэсьбіны”).


Абрад “Хрэсьбіны”.


На вяселлі,  перад тым як маладыя  выйдуць з дома і паедуцьу царкву, усе прысутныятройчы благаслаўляюцьіх на добрае жыццё.
Перад тымяквясельны картэж адправіццаў дарогу, мацізбацькам (абавязкова ўдваіх, парай) павінны тройчыабысці  вакол картэжа іасыпаць яго зернем.
Уцаркве святартройчы мяняе кольцы маладым, а затым столькі ж разоўабводзіцьіх вакол аналоя.
Людзі ранейлічылі, што ўсёпавінна рабіццатройчы, кабу сям’і была троіца: мужык, жонка і дзеці.
Педагог. Рабяты, успомніце, калі ласка, беларускія прыказкі i прымаўкiзлічбай тры.Дадатак1.
Педагог.Цудоўна! Рухаемся далей–Чацвёртая краіна!
Сёння 4 снежня, па народным календары – Уводзіны, "пачатакзiмы". У народзе кажуць: «Увядзенне прыйшло – зіму прывяло».
 На Беларусігэткіясуадносінытлумачылі наступным чынам: «Як надвор’епавядзесябе ў гэтыдзень, такаябудзе і ўсязіма. Ваўсякімразе,мацнейшыязазімкіпавінныбыцьці ў гэты, ці ў бліжэйшыядні”.
Педагог.Нейкім цудам мы з ваміапынуліся адразуўСёмайкраіне! Лічба сем.Менавітагэтая лічбаадыгрывае няпростую, сакральную ролюў жыцці беларускага народа: на Пасху абавязкова неабходна было зрабіцьсем добрых спраў; iснуе сем “дабрадзеяў”: вера, надзея, каханне, мужнасць, справядлівасць, памяркоўнасць, умеранасць; семсмяротныхграхоў: гнеў, лянота, зайздрасць, разбэшчанасць, сквапнасць, гордасць, абжорства.
Хто мне адкажа, якузнікла слова “сям’я”? (сем я). Ранейу сем’ях было не менш, чымсем чалавек.А колькі чалавек у вашых сем’ях? (Адказы дзяцей).
Існуе шырокавядомае правіланароднай педагогікі: дасямігадоўдзіця  не білі за дрэнныя ўчынкі – лічылі,што пасля сямігадоў "яно само перарасце".
А яшчэў беларусаўіснаваўцікавы звычай– “развязваннерозуму”: у семгадоў давалібацькі дзіцяці развязаць яго пупавіну, якуюзахоўвалі пасля родаў. Калідзіця справіцца з заданнем, значыць будзеяно “здольным да навукі, майстар на ўсерукі”.
Неабходнаадзначыцьі такіабрадавы момант у беларусаў, як загадванне загадак – выпрабаванне чалавека на назіральнасць, кемлівасць, разважлівасцьі г.д. Пры гэтым загадвалася толькісем загадак, змест якіхадпавядаў мадэлі славянскагасвету.
Загадкі
(Загадкі суправаджаюцца паказам слайдаў з малюнкамі-падказкамі).

– Заразі вам патрэбна будзе разгадаць 7 беларускіх загадак. (За правільныя адказы – жэтоны).
• На дварэстаіцьгара: чатырытыкі, дзвематыкі, сёмы –  замахайла. (Карова).
• Жыў-быўкапітан, сем душ пракарміў. Прыйшлося яму ўміраць, ніхто не бярэццахаваць. Выкінулі за вугал – і сабакі не ядуць. (Гаршчок).
• Адна матка дванаццацьсыноў мае і наўсіхнаціскае. (Граблі).
• Два братыпабеглі ў рэчкукупацца. (Вёдры).
• Чатырынагі маю, але не звер, пух і пер’е маю, але не птах, душу і цела маю, ды не чалавек. (Ложак).
• Два парсюкі, чатырыхвасты. (Лапці).
• Чорнаясвінка мае трыспінкі. (Грэчка).
Педагог. Малайцы. Ускладнім заданне. Давайце разгадаем рэбусы. (За правільныя адказы – жэтоны).
Разгадванне рэбусаў
(Заданні суправаджаюцца паказам слайдаў з малюнкамі-падказкамі).
• Пра чалавека мудрага, разумнага, вопытнагаказалі… А зрэшты, здагадайцеся самі. Паглядзіце і адкажыце, што гэта за прымаўка ("Сямі пядзейу лобе").
• Каб прыняць правільнае рашэнне раілі…("Сем разоўадмерай, адзін адрэж").
• Пра далёкую раднюказалі… ("Сёмая вада на кісяле").
• Пра хуткага, шпаркага чалавекаказалі… ("Ідзе сямімільнымікрокамі").
• Пра чалавека, які лёгкаіхутка мяняў свае думкі, меркаванні, адносіны да падзей,казалі …("У яго сем пятніц на тыдні").
• Сярод норм этыкета існуе правіла… ("Сямёрааднаго не чакаюць").
• Прашчаслівага чалавекакажуць… ("На сёмым небе ад шчасця").
• Што адлюстравана на слайдзе? Якім чынам адлюстраванаезвязана з лічбай 7? (Сузор’е “Вялікая Мядзведзіца”, сем зорак)
Педагог.Якія ж вы ўсеразумныя і кемлівыя. А падарожжа наша працягваецца. Апошняя станцыя – Дзявятаякраіна!
“У трыдзявятым царстве,у трыдзясятым гасударстве”…Казка не пакідаеабыякавым ні старога, ні малога. Скажыце мне,калі ласка, чым звычайна пачынаюцца казкі? (Адказы дзяцей).
Старыя людзікажуць: “Каліказку не распачнешцудам, то гэтабудзеўжо не казка”.  А цуд зводзіцца да наступнага: трыдзявятае царства абазначаеццаўвясельнымабрадзе іўпершы год жыцця дзіцяці. Таксама яно присутнічаеўхаўтурныхабрадах. Давайце разгледзім схемы, адлюстраваныя на слайдзе.
Вяселлецягнуласятры дні, на дзявяты дзень праходзіўабрад «Пярэзваў» –у доме маладой святкавалі бацькі жаніха і нявесты «сваё» вяселле.  Прынараджэнні дзіцяціз першага дня патрэці нічогаз дома не выносілі, не пазычалі, захоўвалі сітуацыю стабільнасціі спакою. На дзявятыдзеньадбывалася рытуальнае купанне дзіцяці.
Гульня «Фасолька»
(Гучыць "Полька-труба")
Давайце крышкуадпачнём і пагуляему народную старадаўнююгульню «Фасолька».  Передвамі стаіцькошычак, аўім – фасоля. Ваша задача – узяць 12 фасолінак уруку (колькасць роўная колькасці месяцаўу годзе),  па камандзе падкінуцьіх уверх іпастараццазлавіць чым больш. Хто большзловіць  – атрымае жэтон.

«Лічбавы код вашага лёсу»
А зараз я вам прапануюдаведацца пра лічбавы код вашага асабістага лёсу.
Жыццё чалавекапачынаеццаз пэўныхлічбаў: год, месяц, дзень нараджэння. Чалавек паглыбляеццаў гэтыя лічбы, яку нябачнае павуцінне, з якога нікому не выблытацца.
Прапаную вам адну з найбольш універсальных і простых схем, якаягрунтуецца на квадраце Піфагора і даемагчымасць хоць крышку разабраццаўхарактары, схаваных талентах іздольнасцях.
Уаснову квадрата Піфагора пакладзена поўная дата нараджэння чалавека і некальківытворныхадяелікаў. Для вызначэнняасабістагалічбавага кода карыстайцеся памяткамі – падрабязным алгарытмам дзеянняў.Дадатак 2.
(Падчас выкананняпадлікаў дзецьмі педагог дапамагае, адказвае на пытанні, дае тлумачэнні).
Педагог.Зараз неабходна прааналізаваць кожную клетачку квадрата, памятаючыаднуўмову: наяўнасць трох лічбаўуадной клетцыадпавядаеідэальнай сітуацыі; калііх менш ці больш – вам патрабуецца карэкціроўка пэўных аспектаў жыцця.
Лічба 1 – воля чалавека, яго характар. Напрыклад, чатырыадзінкі гаворацьабмоцнай волі чалавека, які, нягледзячы ні на што, даб’ецца пастаўленай мэты. Дзве адзінкісведчацьаб мяккасці характара.
Лічба 2 – імкненнедаўпарадкаванасці жыцця, уменне раскласці ўсё «па паліцах» улітаральнымі пераносным сэнсе.
Лічба 3 – схільнасцьда вывучэннядакладных навук.
Лічба4 – код здароўя.
Лічба 5 –дар прадбачання, інтуіцыя. Той, у каго чатырыі больш пяцёрак, пасля 40 гадоўзможадапамагаць людзям, вылечваць іх ад цяжкіх хвароб. У каго няма пяцёрак, належыць прыкласці нямаланамаганняў, каб адкрыць закладзены прыродай дар.
Лічба 6 – сувязь з зямлёй. Каліў вас няманіводнай шасцёркі – вы паэт-раманцік, лунаючы ў нябёсах, ваша стыхія – паветра; калі шасцёрак трыі больш– вы чалавек, які моцна стаіць на зямлі, вам пастаяннапатрэбны кантакт з зямлёй улітаральнымсэнсе гэтага слова.
Лічба 7 – наяўнасць талента, асаблівых творчыхздольнасцей (але не забывайце, што талент –гэтапраца, памножаная на працу!).
Лічба 8 – сувязь са сваім родам; каліў вашым кодзе трыі больш васьмёрак – вы духоўны цэнтр свайго рода, алепамятайце: трэба прытрымлівацца правіла залатой сярэдзіны.
Лічба 9 – інтэлектуальны патэнцыял, духоўны пачатак чалавека.
Падвядзенне вынікаў задання.
Педагог.Ці дапамагла вам дадзеная схема даведаццанешта новае прасябе, свой характар, здольнасці? Якія вывады вы для сябезрабілі? Да чаго будзеце імкнуцца?
III.Падвядзенневынікаў занятка
Педагог. На гэтым наша падарожжа заканчваецца. Ці спадабаласяяно вам? З сімволікай якіхлічбаў вы пазнаёміліся? Што новага вы сёння даведаліся? (Адказы дзяцей).
Педагог(падагульняючы). Сёння вы даведаліся, што азначаюць некаторыялічбы ў культуры беларускага народа. Упэўніліся, што нашы продкі нічога не рабіліабы зрабіць. Усе абрады, звычаімелі важны сэнсу жыцці чалавека. І наша з вамі задача, як нашчадкаў, ведацьізахоўваць традыцыі нашага народа, каб перадаць іх наступным пакаленням.
Педагог. А зараз падвядземвынікі вашай работы пад час падарожжа, падлічыўшы жэтоны.
Віншаванне пераможцаў.  (Гучаць фанфары.)
IV.Рэфлексія.
Педагог. Давайце вернемся да фасолінаку кошычку. Я прапаную кожнамуўзяць паадной фасолінцыі пакласці на туюлічбу, якая адпавядае вашай адзнацы  сённяшняга занятку.
V.Інфармацыйны этап.
Педагог.На наступных занятках мы з вамі пагаворымаб законе рытуальнай перавёрнутасціўабрадавай практыцы беларусаў, працягнем знаёміццаз сімволікай лічбаўузвычаях нашых продкаў.
(Гучыцьурывакз песні "Бывайцездаровы" ў выкананні ансамбля "Бяседа").


Дадатак 1
Беларускія прыказкіi прымаўкі

1. Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее.
2. Адзін у полі не воін.
3. Яны ў адзін двух гавораць.
4. Адзін з сошкаю , а сямёра з лыжкаю.
5. Адзін сыцее – дзесяць пацее.
6. Адным сэрцам свету не запаліш.
7. І пчолкі па адной не селяцца.
8. Адным махам дрэва не зваліш.
9. Адна бяда не ходзіць, за сабой другую водзіць.
10.  Адна ластаўка вясны не робіць.
11.  Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.
12.  Адзін, як колік у плоце.
13.  Адзін  дуб у полі – гэта не лес.
14.  Адзін сын –не сын, два сыны – паўсына, а толькі тры сыны – сын.
15.  Бяда бяду вязе, а трэцяя паганяе.
16.  Госць на першы дзень – золата, на другі – серабро, а на трэці  – медзь, хоць і дадому едзь.


Дадатак 2
«Лічбавы код вашагалёсу»
Алгарытм дзеянняў:
• Запішыце поўную дату нараджэння чалавека, напрыклад:
06.05.1962
• Складзіцепаміж сабой усе лічбы даты нараджэння: 
6+5+1+9+6+2=29 (I пазіцыя)
• Складзіцепаміж сабой лічбы I пазіцыі:
                             29=2+9=11 (II пазіцыя)
• З агульнай сумы ўсіх лічбаў поўнай даты нараджэння (I пазіцыя) неабходнаадняцьпадвоенны першылік дня нараджэння:
29-(2 х 6)=17 (IIIпазіцыя)
Удакладненне:памнажаць трэба толькіпершуюлічбуз ліку, які абазначае  дзень нараджэння. Калі вы нарадзіліся 1,2,3,4,5,6,7,8,9 дня месяца, то гэтуюлічбуітрэбапамножыць на два. Калі ждзень вашаганараджэнняад 10 да 19, то на 2 неабходнапамнажацьлічбу 1; калі 30ці 31, то гэтайлічбай будзе3.
• Складзіце лічбы III пазіцыі:
1+7=8 (IV пазіцыя)
• Складзіце лічбыI і  III пазіцыі:
29+17=46 (V пазіцыя).
• Складзіце лічбыII і  IV пазіцыі:
11+8=19 (VI пазіцыя).
• Затым яшчэ раз выпішыце поўную дату нараджэнняі атрыманыя вынікіўсіх шасціпазіцый:
06,05,1962,29,11,17,8,46,19
• Разнясіце ўсе лічбы, якія ёсць, паадпаведных клетках квадрата Піфагора (адзінкіў клетку №1, двойкіў клетку №2 і г.д.). Атрымаеццасвоеасаблівая матрыца лёсу чалавека, у кожнай клетцыякой закадзіраваныяго характар, прыродныясхільнасці, таленты, фізічнае здароўе, наяўнасцьінтэлектуі г.д.
Квадрат Піфагора
1. 4. 7.
2. 5. 8.
3. 6. 9.

 

 

Рейтинг@Mail.ru

Copyright © ЦTДиМ г.Слоним 2007-- All Rights Reserved. | tsdtslonim@mail.ru

Назад к содержанию | Назад к главному меню